Атрымаць падтрымку

Патрэбна дапамога? Наведайце наш Партал падтрымкі, каб атрымаць адказы на часта задаваныя пытанні аб падключэнні да Tor, абыходзе цэнзуры, выкарыстанні onion службаў і г.д.

Чат з намі на OFTC IRC

#tor - Задавайце пытанні аб выкарыстанні Tor.

#tor-dev - Абмеркаванне кадавання і пратаколаў, звязаных з Tor. Вітаюцца новыя ідэі.

#tor-l10n - Звязацца з іншымі перакладчыкамі

#tor-meeting - Назірайце за агульнадаступнымі нарадамі каманды ці далучайцеся да іх.

#tor-project - Абмеркаванне тэм, звязаных з арганізацыяй і супольнасцю: сустрэчы і інфармацыйна-асветніцкая дзейнасць.

#tor-relays - Абмеркаваць правядзенне эстафеты Tor.

#tor-south - Кантактуйце з прадстаўнікамі глабальнай паўднёвай супольнасці Tor.

#tor-www - Абмяркоўвайце з намі паляпшэнні на нашых сайтах.

#tor-ux - Абмеркаванне ідэй, звязаных з UX.

Далучайся да супольнасці

Знайсці нас у сацыяльных сетках

Валанцёрства ў Tor

Нашы каманды супрацоўнічаюць па адкрытых каналах, у тым ліку спісы электроннай пошты, да якіх вы можаце далучыцца. Калі ў вас ёсць пытанне да канкрэтнай каманды, на якое няма адказу на нашым партале падтрымкі, вы можаце задаць яго ў адпаведным спісе. Вы таксама можаце падпісацца і прагледзець спісы :)

Паведаміць аб памылцы або пакінуць водгук.

Tor абапіраецца на падтрымку карыстальнікаў і добраахвотнікаў з усяго свету, каб дапамагчы нам палепшыць наша праграмнае забеспячэнне і рэсурсы, таму ваша меркаванне вельмі важна для нас (і ўсіх карыстальнікаў Tor).

Раскажыце пра дрэнны вузел.

Калі вы выявілі вузел, які, на вашу думку, з'яўляецца шкоднасным, няправільна сканфігураваным ці іншым чынам парушаным, калі ласка, азнаёмцеся з нашай вікі-старонкай і запісам у блогу аб тым, як паведаміць пра гэта.

Паведаміць аб праблеме бяспекі.

Калі вы выявілі праблему бяспекі ў адным з нашых праектаў ці ў нашай інфраструктуры, калі ласка, напішыце на адрас security@torproject.org. Калі вы жадаеце зашыфраваць сваю пошту, вы можаце атрымаць адчынены ключ OpenPGP для гэтага адрасу па адрасе keys.openpgp.org. Вось адбітак:

835B 4E04 F6F7 4211 04C4 751A 3EF9 EF99 6604 DE41

Калі вы жадаеце прыняць удзел у нашай праграма "bug bounty", Калі ласка, майце на ўвазе, што адпраўка паведамлення аб праблеме бяспекі праз іншы сайт спалучана з пэўнымі рызыкамі, якія мы не можам кантраляваць, таму мы аддаём перавагу, каб паведамленне было адпраўлена напрамую.

Напішыце нам

З пытаннямі і каментарамі па рабоце некамерцыйнай арганізацыі Tor: пытанні, звязаныя з таварнымі знакамі, афіліраванасцю і ўзгадненнем, дагаворамі і г.д., звяртайцеся на адрас frontdesk@torproject.org. Па пытаннях, звязаных з донарствам, звяртайцеся на адрас giving@torproject.org.

Даслаць нам ліст

The Tor Project
PO Box 5
Winchester, NH 03470
USA